Чым жывеш, пярвічка?

Галоўнае Грамадства

Як жыве пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства расказаў яе старшыня Аляксей Цітоў:

– Пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства была створана рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 студзеня 2008 года №29. У 2008-2018 гадах склад яе ўдзельнікаў мяняўся па аб’ектыўных прычынах: з-за змены месца работы, месца жыхарства, з-за выхаду на пенсію. Нягледзячы на нешматлікую колькасць удзельнікаў, у шэрагах нашага аб’яднання сабраліся актыўныя людзі, якія разумеюць праблемы канкрэтнага прадпрыемства, маюць лідарскія і арганізатарскія якасці, здольнасці да кіраўніцкай дзейнасці.

дятлово,райпо,первичка,белая русь,перамога

– На што цяпер скіравана работа пярвічкі?

– Асноўным кірункам з’яўляецца стварэнне ўмоваў для актыўнага ўключэння работнікаў у рэалізацыю задач сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэнне стабільнай абстаноўкі.

Імкнёмся захоўваць і памнажаць традыцыі і каштоўнасці беларускага народа. Удзельнікамі пярвічнай арганізацыі рэалізоўваюцца сацыяльныя праекты, аказваецца дапамога былым работнікам філіяла, ветэранам працы і Вялікай Айчыннай вайны. За кошт сродкаў арганізацыі былыя работнікі з ліку ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны кожную восень забяспечваюцца агароднінай. Заўсёды актыўна ўдзельнічаем у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ва ўскладанні вянкоў і кветак да помнікаў горада, а таксама штогод уключаемся ў Рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Збяром дзяцей у школу”, у мерапрыемствы да Дня маці.

– Што яшчэ ў скарбонцы вашых дасягненняў?

– Для згуртавання працоўнага калектыву, умацавання дысцыпліны, прывіцця здаровага ладу жыцця і ў мэтах уключэння работнікаў спажывецкай кааперацыі ў масавыя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы штогод члены пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” сумесна з іншымі работнікамі філіяла прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні абласных і рэспубліканскіх спартакіяд. Неаднаразова нашы работнікі займалі 2-3 месцы ў абласной спартакіядзе, а таксама ўдзельнічалі ў рэспубліканскай спартакіядзе.

Каб выявіць лепшых сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў, павысіць прафесійнае майстэрства работнікаў прылаўка і культуру гандлёвага абслугоўвання насельніцтва кожны год ладзяцца конкурсы прадаўцоў “Лепшы ў прафесіі”. Работнікі нашага філіяла ў гэтых конкурсах неаднаразова займалі прызавыя месцы і ўзнагароджваліся каштоўнымі падарункамі.

– Аляксей Вячаслававіч, а як прывабліваеце ў пярвічку моладзь?

– Наша пярвічная арганізацыя прапаноўвае маладым людзям цікавыя справы і новыя формы ўдзелу ў вырашэнні актуальных задач развіцця Беларусі. У рабоце з моладдзю мы імкнёмся садзейнічаць павышэнню адукацыйнага ўзроўню маладых людзей і гатоўнасці іх да працы, шмат увагі надаём патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых работнікаў, не пакідаем па-за ўвагай фарміраванне здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя, спрыяем паляпшэнню ўмоваў для актыўнага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў сацыяльна-эканамічным жыцці грамадства.

Так, напрыклад, у Год малой радзімы наш філіял праводзіць актыўную работу па добраўпарадкаванні падведамасных аб’ектаў. На бліжэйшы час запланаваны рамонты магазіна ў аграгарадку Хвінявічы і магазіна “Крынічка” ў Дзятлаве з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый.

– На пачатку размовы вы сказалі, што шмат увагі надаяце сацыяльна значным пытанням.

– Безумоўна, яны ў прыярытэце, як і грамадская работа. Сярод важных накірункаў дзейнасці, напрыклад, – падтрымка сем’яў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Цяпер, дарэчы, у нашым філіяле пачалася акцыя “Збяром дзяцей у школу”. Плануем аказаць матэрыяльную дапамогу 20 сем’ям.

Актыўны ўдзел сёлета мы прынялі і ў раённым брэндавым свяце Зецельскі фэст: удзельнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” сумесна з іншымі работнікамі філіяла пастараліся, каб і дарослыя, і дзеці знайшлі штосьці цікавае для сябе на нашых пляцоўках у час сямейнага свята.

– Якія планы ў арганізацыі на бліжэйшы час?

– На 2018 год мы намецілі прадоўжыць работу, скіраваную на павелічэнне колькасці ўдзельнікаў пярвічнай арганізацыі і прыцягненне ў яе моладзі. Па-ранейшаму будзем актыўна ўдзельнічаць у акцыях і мерапрыемствах патрыятычнай і сацыяльнай накіраванасці, ажыццяўляць падтрымку моладзі. Безумоўна, нашы актывісты будуць прадстаўляць філіял на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных святаў, памятных датаў Рэспублікі Беларусь, іншых грамадска-палітычных падзей.

Гутарыла Ірына КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *