Удзельнікі дэлегацыі Дзятлаўскага раёна аб урачыстым сходзе да Дня Незалежнасці ў Гродне

Падзеі

Галіна Касцюк, загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа:

– Было вельмі прыемна паўдзельнічаць ва ўрачыстасці, якая праходзіла ў абласным цэнтры, пачуць зварот старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Асаблівы гонар за свой раён я адчула тады, калі на сцэну па дыплом лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2017 года паднялася выконваючая абавязкі дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” Вольга Болцік. Мае самыя шчырыя віншаванні ёй і калектыву прадпрыемства.

Цікавай і насычанай была канцэртная праграма. Мне асабліва спадабаліся ансамбль “Белыя росы” і артысты Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў у шыкоўных касцюмах з яркімі нумарамі. Таму асабліва прыемна было бачыць, як на сцэне драмтэатра ў такі дзень побач з імі выступаў наш фальклорны гурт вёскі Погіры пад кіраўніцтвам Тамары Ступак.

Ад мерапрыемства засталіся найлепшыя ўражанні і добры настрой. Усім жыхарам нашага раёна таксама жадаю радавацца і весяліцца ў дні святаў.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Мне выпаў гонар у складзе дэлегацыі раёна прадстаўляць моладзь Дзятлаўшчыны на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гродне. Уражанні самыя станоўчыя. Канцэрт прайшоў на “ура”. Асабіста мне спадабаліся ўсе артысты, нават не магу вылучыць, хто з іх быў лепшы. Вялікія малайцы і нашы землякі – гурт Тамары Ступак, бо не горш за іншых выступалі на абласной сцэне, дастойна прадставілі раён. Асабліва ганаруся дзятлаўскімі сыраробамі – так трымаць і надалей “Сырная страна”.

Прыемна, калі наш горад пазнаюць, дзякуючы дастойным людзям, граматным спецыялістам і якаснай прадукцыі. Са святам, землякі!

Ірына СТЫРНІК

Читайте также:

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Гарады (частка 1)

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Валейбол (Частка1)

Спартакіяда сабрала каманды летнікаў



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *