Каму дзяржава дапаможа аплаціць паслугі?

Эканоміка і сельская гаспадарка

Аб безнаяўных жыллёвых субсідыях

7 чэрвеня 2018 года для ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225, які тычыцца прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслугаў, якія аказваюцца насельніцтву.

Паводле Указа на аснове выяўляльнага прынцыпу субсідыі прадастаўляюцца:

непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі ўзросту, устаноўленага для пенсіі па ўзросце на агульных падставах;

непрацуючым паўналетнім інвалідам;

грамадзянам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і якія атрымліваюць адпаведныя дапамогі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;

грамадзянам, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула васьмідзесяцігадовага ўзросту.

Умовай прадастаўлення субсідыі з’яўляецца наяўнасць дахода за кожны поўным месяцы каляндарнага квартала, які папярэднічаў кварталу прыняцця рашэння аб прадастаўленні субсідыі, у грамадзяніна і паўналетніх членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім і прэтэндуюць на яе атрыманне. А таксама адсутнасць у жылым памяшканні зарэгістраваных па месцы жыхарства працаздольных членаў сям’і, якія не адносяцца да вышэй названых грамадзян.

Пры гэтым дапамога грамадзянам будзе прадастаўляцца на падставе даных інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны без неабходнасці збору якіх-небудзь дакументаў.

Права на атрыманне субсідый па заяўным прынцыпе прадастаўлена таксама грамадзянам або сем’ям, якія не маюць уласнага жылля і жывуюць у арэндаваных кватэрах ці інтэрнаце прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Як і раней, субсідыя прадастаўляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям’і ў горадзе і 15% – у сельскай мясцовасці

З 1 студзеня 2019 года субсідыі не будуць прадастаўляцца грамадзянам, уключаным у спісы працаздольных, але не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Пры гэтым члены сям’і, якія жывуць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.

Па выяўляльным прынцыпе субсідыі прадастаўляюцца з першага месяца каляндарнага квартала, у якім прынята рашэнне аб прадастаўленні субсідыі. Па заяўным прынцыпе – з месяца, у якім прынята рашэнне аб прадастаўленні субсідыі.

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

Стоит почитать:

Ці застануцца ў Наваельні сосны?
Представители СМИ Гродненщины посетили Ошмянский район
Захаваем прыроду і бяспечнасць. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *