Ці схітрыць рыбак?

Да ведама грамадзян

Новае ў заканадаўстве па лоўлі рыбы сеткамі

Афіцыйна апублікаваны і ўступіў з 31.01.2018 г. у законную сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законам у новай рэдакцыі выкладзены артыкул 15.36 КоАП, які дадаткова прадугледжвае адказнасць за незаконны збыт або захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізацыю рыбалоўных сетак і іншых прыладаў здабычы рыбы (іншых водных жывёлін), вырабленых з выкарыстаннем сеткаматэрыялаў, могуць ажыццяўляць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўключаны ў пералік, штозацвярджаецца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Набыццё такіх прыладаў магчыма толькі па прад’яўленні дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў або дагаворы арэнды паверхневых водных аб’ектаў для рыбаводства, або рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прадастаўленні права на нарыхтоўку водных дзікіх жывёлін, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства. Купляць сеткі і прылады з сеткаматэрыялаў (з мэтай іх перапродажу) таксама дазволена юрыдычным асобам і ІП, уключаных у згаданы вышэй пералік.

За незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прыладаў здабычы рыбы і іншых водных жывёлін прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 200 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Сяргей КРУПІЧ,

начальнік інспекцыі Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *