Настаўнік з вялікай літары

Хто крылы расправіў на роднай зямлі

У кожнага з нас у памяці свая школьная сцяжынка. Праходзяць гады, і яна становіцца вялікай дарогай даўжынёю ў жыццё. І вельмі важна, хто ідзе побач, хто адкрывае чалавеку акно ў гэты дзіўны свет. Настаўнік – гэта прызванне.

Такім настаўнікам з вялікай літары  стала для нас Тамара Левэ – ветэран педагагічнай працы, якая больш за 30 гадоў працавала ў сярэдняй школе №2 горада Дзятлава.

Свае ўрокі педагог імкнулася праводзіць так, каб вучоба была дзецям у радасць. Урокі хіміі былі для іх самымі любімымі. Выкарыстоўваючы адукацыйныя тэхналогіі, старалася захапіць вучняў прадметам, бо калі на ўроках цікава, тады і навучанне новаму будзе жаданай справай.

Выдатны педагог, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст Тамара Фёдараўна не пераставала ўдасканальваць сваё педагагічнае майстэрства, актыўна ўкараняла эфектыўныя методыкі выкладання. Сваім станоўчым педагагічным вопытам яна дзялілася з іншымі педагогамі. З’яўляючыся настаўнікам маладых педагогаў, давала адкрытыя ўрокі, выступала на семінарах, канферэнцыях.

Асаблівае значэнне Тамара Фёдараўна надавала рабоце з адоранымі вучнямі. Старанная падрыхтоўка прыносіла свае вынікі. Вучні штогод былі прызёрамі  II і III этапаў Рэспубліканскай алімпіяды.

Праца Тамары Фёдараўны неаднаразова была адзначана граматамі рознага ўзроўню. Сярод іх – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровая грамата Міністэрства асветы СССР.  У 1978 годзе настаўніца ўдзельнічала ў VI з’езде настаўнікаў БССР,  III Усесаюзным з’езде настаўнікаў.

Многія яе вучні працягваюць  справу сваёй любімай настаўніцы. У Дзятлаве працуюць Мікалай Губко, Наталля Мармыш, Алёна Стракоўская.

А яшчэ Тамара Фёдараўна – шчаслівая жонка, маці і бабуля, якая шмат сіл і душэўнай энергіі аддала сваім блізкім, дзялілася з імі сваім жыццевым вопытам і чулым сэрцам.

З юбілеем вас, паважаная Тамара Фёдараўна. Мы шчыра жадаем, каб у вас заўсёды было досыць усмешак, сонечных дзён,  віншаванняў, падтрымкі, верных сябро.

Калектыў гімназіі №1 горада Дзятлава 

Стоит почитать:

Работа па закліку сэрца

“Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!”

Цудоўнаму бібліятэкару прысвячаецца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *