Рыхтуйце катлы летам

Здарэнні і бяспека

У мэтах выканання рашэння Гродзенскага выканаўчага камітэта ад 27.04.2018 года №222 “Аб выніках работы ў ацяпляльны перыяд 2017-2018 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду 2018-2019 гадоў”, указанняў Дзяржпрамнагляду Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2018 года, аддзелам па наглядзе Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду з 1 чэрвеня па 20 верасеня 2018 года будуць праводзіцца тэхналагічныя праверкі крыніц цеплазабеспячэння прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці да ацяпляльнага перыяду 2018-2019 года.

Парадак падрыхтоўкі кацельняў да асенне-зімовага перыяду (далей – АЗП) вызначаны Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі, а таксама Правіламі ў галіне прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі абсталявання, якое працуе пад моцным ціскам. Для правядзення тэхналагічнай праверкі цеплакрыніц прадпрыемства накіроўвае ў Гродзенскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду запыт аб накіраванні інспектара Дзяржпрамнагляду для абследавання абсталявання кацельні на гатоўнасць да АЗП.

Спецыялісты прадпрыемства, адказныя за падрыхтоўку цеплакрыніц, абавязаны прадаставіць інспектару Дзяржпрамнагляду інфармацыю з запоўненым пералікам пытанняў па гатоўнасці кацельнага абсталявання да АЗП 2018-2019 гадоў, па кожнай асобнай кацельні з подпісам кіраўніка і пячаткай прадпрыемства, а таксама падрыхтаваныя катлы і тэхнічныя прылады да агляду.

У ходзе тэхналагічнай праверкі асноўная ўвага будзе надавацца выкананню плана арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, правядзенню своечасовых работ па тэхнічным аглядзе катлоў, абслугоўванні і праверцы аўтаматыкі бяспекі і сігналізацыі блакіраванняў абароны катлоў, ахоўных прылад, помпавага абсталявання, установак дакатлавой апрацоўкі вады і газавага абсталявання кацельні.

Дазвол на падаўжэнне далейшай эксплуатацыі паравых і воданагравальных катлоў, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы, павінен пацвярджацца справаздачай спецыялізаванай арганізацыі, якая мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі па дыягнаставанні абсталявання пад ціскам.

Дымавыя трубы кацельняў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі больш за 5 гадоў, павінны быць абследаваны спецыяльнай арганізацыяй з выдачай прадпрыемству заключэння аб магчымасці далейшай эксплуатацыі дымавой трубы. Усе работы па праверцы, абслугоўванні, аглядзе і рамонце катлоў і газаходаў, тэхнічных прылад павінны быць пацверджаны запісамі ў пашпартах катлоў, рамонтных і спецыяльных журналах.

Асаблівая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы спецыялістаў і персаналу кацельні па штатнай колькасці згодна з праектным рашэннем. Пры станоўчых выніках абследаванай кацельні інспектарам выдаецца заключэнне Дзяржпрамнагляду пра гатоўнасць да зімовага ацяпляльнага перыяду 2018-2019 гадоў.

Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый да 20 верасня 2018 года павінны забяспечыць поўную гатоўнасць падведамасных арганізацый да работы ў ацяпляльны перыяд. У аблвыканкаме створана камісія для каардынацыі правядзення падрыхтоўчых работ да ацяпляльнага перыяду 2018-2019 года На сайце ўпраўлення Дзяржпрамнагляду http: /gpngrodno.by, “Катланадзор інфармуе” размешчана форма бланка (Інфармацыя) з пералікам пытанняў пра гатоўнасць кацельнага абсталявання да асенне-зімовага перыяду.

Антон ПЯРКО,
галоўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *