“Добрыя сэрцы” заўжды дапамогуць

Падзеі

У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе дзейнічае валанцёрскі атрад “Добрыя сэрцы”. Ён аб’яднаў у адзіны дружны калектыў вучняў 8-9 класаў. Атрад удзельнічае ў грамадска карыснай дзейнасці, асветніцкіх і сацыяльна-культурных мерапрыемствах для дзяцей-інвалідаў, пажылых людзей, ветэранаў працы, шматдзетных сем’яў.

У аснову дзейнасці валанцёраў пакладзена рэалізацыя сацыяльна значымага праекта “Будучыню будуем сёння”, які прадугледжвае правядзенне практычных творчых спраў  па папулярызацыі здаровага ладу жыцця  і аказанню дапамогі  адзінока пражываючым людзям.  Традыцыйнымі сталі акцыі  “Дом без адзіноцтва”, “Энергію маладых – на добрыя справы”, “Ні дня без добрай справы”. З вялікай ахвотай вучні рыхтуюць падарункі да святочных дат, адметных падзей у жыцці людзей, якія прывыклі нас бачыць на сваіх падворках.

Адметныя практычныя справы валанцёраў – PR-акцыі, флэш-мобы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.  Яны з’яўляюцца арганізатарамі шматлікіх  спартыўных спаборніцтваў, дзён здароўя, турысцкіх паходаў. Сваім прыкладам вучні паказваюць, што сучаснаму грамадству патрэбны  здаровыя  і актыўныя людзі.

У гэтым  навучальным годзе  тэрыторыя валанцёрскага руху школы  значна пашырылася. Сваёй дзейнасцю мы ахапілі вёскі Курпяшы і Навасёлкі.

Вынікам дзейнасці атрада сталі словы вялікай удзячнасці ад пажылых  жыхароў  за правядзенне дабрачынных акцый.

Наталля СОКАЛ,
адказная за работу дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Стоит почитать:

У жыццё выходзім з сям’і (Раённы фестываль-конкурс “Сям’я ХХІ стагоддзя”)
Дзятлава наведала сям’я Дварэцкіх з Ізраіля
У Дзятлава ладзілася выстава “Ратуй узятых на смерць”

 



2 комментария по теме ““Добрыя сэрцы” заўжды дапамогуць

  1. Такая дзейнасць для дзяцей вельмі карысная

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *