Далучайцеся да шэсця “Бессмяротнага палка”

Да ведама грамадзян

У Дзень Перамогі, 9 мая, у Дзятлаве пройдзе марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вялікая Айчынная вайна закранула практычна кожную савецкую сям’ю. Памяць пакаленняў і сёння свята захоўвае імёны франтавікоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі ў ліхія ваенныя гады мір, свабоду і незалежнасць Радзімы.

Ужо трэці год запар у Дзятлаве ў Дзень Перамогі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” арганізоўвае шэсце “Бессмяротны полк” у рамках моладзевай акцыі “І ў памяці навекі імёны”. Удзельнікі яе ў святочнай калоне пранясуць ад Цэнтра культуры і народнай творчасці па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня фотапартрэты сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час.

Саюз моладзі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у шэсці.

Хочацца адзначыць, што фотапартрэты ветэранаў могуць быць любога памеру, з асновай на стойцы або без яе – гэта не прынцыпова. Галоўнае – памяць пра нашых дзядоў і прадзедаў, якія ахвяравалі свае жыцці для вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фарміраванне калоны адбудзецца 9 мая ў 10 гадзін раніцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

Ірына КАМАРОВА

Стоит почитать:

Дзятлаўчане сустрэлі свята Вялікадня. Ранішняе шэсце вакол касцёла (фота+відэа)

Гісторыя ў фотаздымках. Дзятлава, 9 мая 1965 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *