Шмат гадоў адпрацавала ў Казлоўшчынскай школьнай бібліятэцы Крупіца Раіса Браніславаўна. У гады яе працы кнігі і бібліятэка былі больш значнай крыніцай ведаў, чым у цяперашні камп’ютарны час. Бібліятэкар дапамагала адшукаць патрэбную літаратуру для сачыненняў, цікавых паведамленняў, заўсёды актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні прадметных тыдняў, праводзіла цікавыя бібліяграфічныя ўрокі. А праграма правядзення тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, які штогод праводзіўся ў сакавіку, была асабліва цікавай і разнастайнай. “Люблю сваю работу, люблю дзяцей, імкнуся зрабіць для іх штосьці карыснае, — такім дэвізам кіравалася Раіса Браніславаўна ў сваёй рабоце.
І не толькі сваю асноўную работу любіла яна. Вельмі любіць працаваць на зямлі, вырошчваць кветкі, разнастайную агародніну. Агарод у яе ўзор чысціні і парадку. А багатым ураджаем заўсёды гатова падзяліцца з сябрамі.
Раіса Браніславаўна – клапатлівая маці дзвюх дачок, бабуля 12 унукаў, добрая, уважлівая, патрабавальная да сябе, ветлівая жанчына, гатова заўсёды падзяліцца радасцю і душэўнай цеплынёй, прыйсці на дапамогу ў патрэбны час.
Мы, ветэраны педагагічнай працы, калектыў настаўнікаў, прафкам і навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы шчыра віншуем яе з юбілейным днём нараджэння, жадаем моцнага здароўя на доўгія гады.
Кіра Аляксандраўна БЛІЗНЮК,
старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Читайте также:
Беларусь хацелася наведаць даўно
У Дварэцкай школе прайшла дабрачынная акцыя «Дапаможам дзецям»