- Не панікаваць. Выратаванне на 90% залежыць ад упэўненасці і псіхалагічнага стану чалавека, які праваліўся пад лёд. Калі паблізу ёсць людзі – клічце на дапамогу.
- Старайцеся не ісці пад ваду з галавой.
- Перасоўвайцеся да таго краю палонкі, адкуль ідзе плынь. Дабраўшыся, паспрабуйце налегчы грудзьмі на край лёду і, закінуўшы нагу, выбрацца на лёд. Нават калі лёд абломваецца, не пакідайце спробаў.
- Калі асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адпаўзіце або адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, вяртайцеся назад па сваіх слядах.
- Выбраўшыся на сушу, зніміце і адцісніце дашчэнту прамоклую вопратку. Рухайцеся і рабіце сілавыя практыкаванні, развядзіце вогнішча. Выклікайце хуткую дапамогу.
Уладзімір БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД
Стоит почитать:
Тело 7-летнего мальчика обнаружили в реке Ольса в Кличеве
Спасатели эвакуировали четверых рыбаков, застрявших на Зельвенском водохранилище