З 14 красавіка па 22 верасня на Дзятлаўшчыне праводзіцца абласная экалагічная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Малым рэкам – вялікі клопат”. Праект прысвечаны Году малой радзімы і скіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы чысціні роднага краю.
Акцыя пройдзе ў тры этапы, кожны з якіх прывязаны да пэўнай даты экалагічнага календара: вясновы – да Дня экалагічных ведаў (15 красавіка), летні – да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня), асенні – да тыдня сусветнай акцыі “Мы чысцім свет” (21 верасня).
У час рэалізацыі праекта на Дзятлаўшчыне будуць праходзіць экалагічныя моладзевыя акцыі па ачыстцы ад смецця берагоў рэк і азёр як у райцэнтры, так і ў населеных пунктах раёна. Валанцёры плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы рэгулярна аж да надыходу халадоў.
Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”
Стоит почитать:
Акция «Чистый водоем» пройдет на Дятловщине с 27 апреля по 4 мая