“Футбол у вёсцы” сустрэлі спартсмены з Круцілавічаў

Спорт і турызм

Працягваем сачыць за перамяшчэннем футбольнага праекта. На гэты раз юнакі спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы завіталі ў Круцілавіцкую сярэднюю школу, ім перадалі эстафету маленькія футбалісты з Таркачоў. Актавая зала змясціла ўсіх жадаючых даведацца пра гісторыю развіцця сусветнага і беларускага футбола.

Прыхільнікаў гульні пазнаёміў з цікавымі звесткамі пра футбол ідэйны стваральнік і арганізатар праекта Уладзімір Ганчар. Дзеці ад цікавасці нявольна набліжаліся ўсё бліжэй да экрана – настолькі захапіла школьнікаў змястоўная інфармацыя ўжо знаёмай нам мультымедыйнай презентацыі. Азартная эстафета-размінка нікога не пакінула раўнадушным. Тут знайшлі сябе і заўзятыя прыхільнікі спаборніцтваў, і простыя гледачы: першыя сталі ўдзельнікамі, другія – балельшчыкамі. Футбольны матч згулялі хлопчыкі і дзяўчынкі: 1:0 на карысць хлопчыкаў. Па выніках гульні, як павялося, вызначаны лепшыя ігракі. Менавіта яны складуць камандны састаў і пазмагаюцца за першае месца ў  фінальнай гульні 18 мая на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. Уладзімір Ганчар павіншаваў пераможцаў, уручыў падарункі ад Беларускай федэрацыі футбола і пажадаў поспехаў у фінальнай гульні.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”

“Кубак COCA-COLA.Уступай у гульню!”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *