Абрад “Вялікдзень” на Дзятлаўшчыне

Культура і адпачынак

У першы дзень Вялікадня творчыя работнікі клубных установаў Дзятлаўскага раёна ўзгадалі традыцыю абыходу валачобнікамі двароў, якая яшчэ зусім нядаўна бытавала паўсюдна ў беларускіх вёсках і мястэчках. Абрад “Вялікдзень” прайшоў у аграгарадках Белагурна, Дварэц, Гезгалы, Вензавец, Раклевічы, Хвінявічы, Жукоўшчына, гарадскіх пасёлках Наваельня, Казлоўшчына.

У святочным шэсці прымалі ўдзел і дзіцячыя гурткі аматарскай творчасці клубных установаў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дзеці разам з дарослымі спявалі традыцыйныя беларускія народныя велікодныя песні, чыталі тэматычныя вершы.

У дамах, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, абавязкова выконвалі “Паненачку” для будучай маладой, паўтараючы спрадвечны беларускі велікодны абрад.

Гаспадары гасцінна сустракалі валачобнікаў, узгадвалі традыцыйны абрад і шчодра частавалі юных і дарослых артыстаў фарбаванымі яйкамі, кулічамі і цукеркамі.

На Вялікдзень прынята вітаць адзін аднаго словамі “Хрыстос уваскрэс!” — “Сапраўды ўваскрэс!” і абменьвацца трохразовымі пацалункамі. Гэты звычай увасабляе тую даніну, якую вернікі аддаюць Усявышняму за тое, што ён зрабіў для людзей, і за тыя ахвяры, якія прынёс дзеля іх.

Стоит почитать:

Пасха в Дятлово. Освящение яиц и куличей (+видео)

Пасха вачамі дзяцей

Дзятлаўчане сустрэлі свята Вялікадня. Ранішняе шэсце вакол касцёла (фота+відэа)

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *