Фестывалі, святы, конкурсы

Да ведама грамадзян

З 26 сакавіка па 8 красавіка ў горадзе Гродна павул. Рэйманта, 12 (філіял № 2 “Цэнтр спадчыны” дзяржаўнай установы“Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”) пройдзе выстава вырабаў народных майстроў і мастакоў “Велікодная выстава”.

З 26 па 30 сакавіка ў горадзе Масты па вул. Савецкай, 50, у Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў можна будзе наведаць выставу-продаж “Вербная нядзеля”.

З 28 сакавіка па11 красавіка – выстава ганчароў Андрэя і Анастасіі Герасімовічаў“Беларуская майстэрня” (горад Масты, вул. Савецкая, 50, Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў).

30 сакавіка пройдзе раённы агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў і сюжэтна-гульнявых праграм “Кола забаў”. Месца правядзення: горад Навагрудак, пл. Леніна, 7, глядзельная зала Цэнтра культуры.

30 сакавіка адбудзецца ІІ адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Вясёлка талентаў”. Ён пройдзе ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна ў цэнтры культуры.

31 сакавіка – справаздачны канцэрт “Танцавальная феерыя” студыі танца “Лэйла” і студыі дзіцячага танца “NonStop” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.

Таццяна ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *