Фестывалі, святы, конкурсы

Да ведама грамадзян

З 26 лютага па 16 сакавіка ў горадзе Масты будзе праходзіць выстава “Маё лапікавае шчасце”.

З 1 па 8 сакавіка Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў запрашае на выставу-продаж сувеніраў, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню.

1 сакавіка ў горадзе Ваўкавыску адбудзецца акцыя-канцэрт “Мы супраць наркотыкаў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам.

1 сакавіка ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе акцыя “Зберажы сябе для жыцця” да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.

4 сакавіка Смаргонскі раённы цэнтр культуры запрашае на турнір па спартыўных танцах “Springdance-2018”.

4 сакавіка ў гарадскім пасёлку Воранава адбудзецца раённы конкурс эстраднай творчасці “Песенны вернісаж”.

4 сакавіка ў горадзе Гродне на плошчы Савецкай будзе праходзіць традыцыйная выстава-кірмаш “Казюкі-2018”.

Алена МІКАЛАЕВА

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *