Анлайн паведамленні аб парушэннях

Да ведама грамадзян

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 1 лютага бягучага года ў тэставым рэжыме на Play Маркет даступна прылажэнне для смартфонаў “Дзяржінспекцыя”. Яно дасць магчымасць паведамляць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства ў рэжыме анлайн. Любы, хто ўстановіць дадатак на сваім мабільным, зможа зафіксаваць парушэнне (рыбалоўства або паляванне забароненымі прыладамі, у забаронены час і г. д.) і пры наяўнасці інтэрнэту адправіць фота з апісаннем у дзяжурную службу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Перавага такога паведамлення ў тым, што разам з ім дзяжурная служба аўтаматычна атрымае і каардынаты месца, дзе было зроблена фота. Нагляднасць дазволіць ацаніць сітуацыю і ў выпадку неабходнасці аператыўна адправіць групу ва ўказанае месца. Мяркуецца, што пасля дапрацоўкі прылажэння паведамленні будуць паступаць не толькі дзяжурнаму, але і на смартфоны супрацоўнікаў бліжэйшай міжраённай інспекцыі.

Пакуль прылажэнне распрацавана для аперацыйнай сістэмы Android, плануецца таксама распрацоўка для iOS. Усім карыстальнікам прылажэння гарантавана ананімнасць.

Аляксандр ЖЭЛЯЗНАЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *