Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам

Эканоміка і сельская гаспадарка

Адной з прыярытэтных задач, якая стаіць перад органамі фінансавых расследаванняў, з’яўляецца выяўленне суб’ектаў гаспадарання, якія выкарыстоўваюць рэквізіты і першасныя ўліковыя дакументы, аформленыя ад «падазроных» суб’ектаў гаспадарання, якія не ажыццяўляюць рэальную прадпрымальніцкую дзейнасць. Падобныя фірмы могуць «займацца» адразу ўсімі магчымымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, не маючы пры гэтым ні штату работнікаў, ні офісных, складскіх або вытворчых памяшканняў. На чале падобных фірмаў часцей за ўсё аказваюцца абсалютна староннія грамадзяне, якія ў большасці выпадкаў згаджаюцца аформіць на сваё імя фірму за матэрыяльнае ўзнагароджанне, не задумваючыся аб магчымых неспрыяльных наступствах.

Варта адзначыць, што ў рэспубліцы ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства па падатках і зборах ёсць доступ да рэестра №488 камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Праца з названымі прадпрыемствамі можа мець для суб’ектаў гаспадарання рэальнага сектара наступствы ў выглядзе даналічаных падаткаў з-за прызнання дакументаў, якія не маюць юрыдычнай сілы, у тым ліку і на падставе заключэнняў, складзеных Дэпартаментам фінансавых расследаванняў.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *