19 студзеня — Дзень ратаўніка. Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Свежыя навіны Улада

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём ратаўніка.

Забеспячэнне бяспекі чалавечага жыцця сёння з’яўляецца прыярытэтнай задачай у рабоце органаў улады ўсіх узроўняў. Відавочна, што абарона насельніцтва ад разнастайных надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару немагчымая без высакакласных прафесійна падрыхтаваных спецыялістаў.

Аддаючы свае сілы, веды і ўменні высакароднай справе — ратаванню жыцця і здароўя людзей, захаванню матэрыяльных каштоўнасцяў, вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне краіны і нашага раёна.

Упэўнены, што ратаўнікі раёна і надалей будуць паспяхова выконваць ускладзеныя на іх адказныя задачы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і ратаванні чалавечага жыцця.

Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *