Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі

Эканоміка і сельская гаспадарка

Па матэрыялах праверкі Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў пракуратурай Дзятлаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да галоўнага заатэхніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна і навагрудскага індывідуальнага прадпрымальніка па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і садзейніцтва ў гэтым, звязаным з прычыненнем шкоды ў асабліва буйным памеры.

Фінансавай міліцыяй былі правераны здзелкі індывідуальнага прадпрымальніка і гаспадаркі. Сума здзелкі ў дагаворы не была ўказана, што супярэчыла палажэнню аб закупках.

Параўнаўшы кошты набыцця і наступнай рэалізацыі тавару ў гаспадарку, выявілася, што памер гандлёвай «накруткі», якая прымяняецца прадпрымальнiкам, быў значна вышэйшы за кошт набыцця. Пры гэтым пастаўшчыкі мелі магчымасць пастаўляць гэты тавар і па такіх жа коштах непасрэдна ў гаспадарку без «пасрэдніцтва» індывідуальнага прадпрымальніка.

У выніку набыцця ў дадзенага індывідуальнага прадпрымальніка тавару па завышаных цэнах гаспадарцы быў нанесены ўрон у суме больш за 362 мільёны недамінаваных рублёў, гэта значыць у асабліва буйным памеры, а дзеянні названых асобаў кваліфікаваны па ч. 3 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *