Памераюць ціск жыхарам Дварца

Да ведама грамадзян

13 снежня ў магазіне аграгарадка Дварэц і ў ААТ “Дварэцкі льнозавод”  з 11 да 13 гадзін будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”.

Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці жыхароў раёна па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску і правілаў здаровага ладу жыцця.

У час акцыі ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі.

Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца
Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *