Новая рэдакцыя дэкрэта нумар 3 павінна быць прыземленай і збалансаванай — Лукашэнка

Улада

Новая рэдакцыя дэкрэта нумар 3 павінна быць прыземленай і збалансаванай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб праектах прававых актаў, накіраваных на развіццё рэальнага сектара эканомікі, навуковай дзейнасці і забеспячэнне занятасці насельніцтва.

«Асабліва грунтоўна трэба абмеркаваць прапановы ўрада па забеспячэнні занятасці насельніцтва. Я абяцаў, што да канца гэтага года мы распрацуем і прымем дэкрэт Прэзідэнта, які будзе развіваць вядомы дэкрэт нумар 3. Мы з вамі тады дамовіліся, каб нас не крытыкавалі і не называлі рэтраградамі, мы павінны дапрацаваць гэты праект з улікам тых недахопаў і, магчыма, памылак, якія былі дапушчаны пры распрацоўцы дэкрэта нумар 3, зрабіць яго прыземленым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты дакумент павінен быць збалансаваным. «З аднаго боку — даць людзям магчымасць працаўладкавацца, з іншага — прымусіць працаваць тых, хто сёння можа, але не хоча, — растлумачыў Прэзідэнт. — Другое канцэптуальнае патрабаванне: не мы адсюль, з цэнтра, павінны адшукваць гэтых непрацуючых людзей і прымяняць да іх меры. Яны жывуць у канкрэтных гарадах, канкрэтных вёсках, і там ёсць органы ўлады, якія разбяруцца, можа чалавек працаваць, не можа, трапіў ён у цяжкую сітуацыю ці не трапіў».

Аляксандр Лукашэнка перакананы: калі чалавек трапіў у цяжкую сітуацыю, яго трэба падтрымаць, а калі ён сапраўды дармаед, значыць, яго трэба прымусіць працаваць. «І гэтым будуць займацца мясцовыя органы ўлады. Мы ім павінны стварыць прававы калідор, як юрысты кажуць, прававое поле», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пацікавіўся ў распрацоўшчыкаў дакумента і членаў урада, ці рэалізаваны ў новай рэдакцыі дэкрэта гэтыя канцэптуальныя патрабаванні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *