Прысвоіла мабільны тэлефон

Здарэнні і бяспека

У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа на жыхарку гарадскога пасёлка Наваельня, якая прысвоіла чужы мабільны тэлефон.

У кастрычніку жанчына знаходзілася на вакзале і заўважыла, што каля мужчыны, які спіць, ляжыць мабільны тэлефон. Мужчына прачнуўся і, спяшаючыся, забыўся забраць мабільнік з сабой, а калі вярнуўся назад, тэлефона на ранейшым месцы не аказалася. Жанчына скарысталася адсутнасцю гаспадара і прысвоіла сабе пакінутую рэч. Яе асобу ўстанавілі праваахоўнікі пасля прагляду запісаў камеры відэаназірання. Вінаватая не паспрабавала сама знайсці ўладальніка тэлефона і не звярталася з гэтым пытаннем ні ў касу вакзала, ні ў міліцыю.

Цяпер жанчыну могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта нагадваюць, што згубленыя рэчы трэба вяртаць гаспадарам, а калі ўстанавіць уладальнікаў немагчыма — звяртацца ў раённы аддзел міліцыі. Гэта дапаможа пазбегнуць лішніх праблем. Таксама трэба быць уважлівымі і не пакідаць уласныя рэчы без нагляду, каб яны не сталі лёгкай здабычай зламыснікаў.

М. ШАФАРЭВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *