Пройдуць «Прамыя тэлефонныя лініі»

Да ведама грамадзян

У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2017 года пройдуць «Прамыя тэлефонныя лініі»:

22 лістапада з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Інга Чаславаўна Кавалевіч правядзе «Прамую лінію» па тэме «Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак прызначэння прафесійных пенсій». Тэлефануйце на нумар 8(0152)70-27-30.

23 лістапада з 14 да 15 гадзін першы намеснік начальніка ўпраўлення Алег Аляксандравіч Рэмша правядзе «Прамую лінію» па тэме «Парадак прызначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах». Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-70.

Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «Гарачай лініі» 8(0152)68-33-84.

М. ЖЫДКО,
Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *