Колькасць палігонаў для пахавання ЦКА ў Беларусі плануецца скараціць удвая

Падзеі

Колькасць палігонаў для пахавання цвёрдых камунальных адходаў у Беларусі плануецца скараціць удвая. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА, арганізаванага газетай «7 дней».
«Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» распрацавала праект дзяржаўнай праграмы. У прыватнасці, ён прадугледжвае скарачэнне колькасці палігонаў як мінімум удвая за кошт будаўніцтва міжрэгіянальных палігонаў. Праектам прадугледжаны, напрыклад, адзін вялікі палігон для некалькіх раёнаў, яго размяшчэнне будзе роўнааддаленае і зручнае для ўсіх», — адзначыла Марына Тоўсцік.
Паводле яе слоў, такі падыход дасць магчымасць скараціць агульныя затраты на перапрацоўку ЦКА.
Паводле даных Мінпрыроды на 1 верасня, у Беларусі функцыянуе 168 вялікіх палігонаў для пахавання ЦКА і 1 238 міні-палігонаў у сельскай мясцовасці. Каля 16 працэнтаў цвёрдых камунальных адходаў ідзе на перапрацоўку і 84 працэнты — на пахаванне на палігонах. За 2016 год у Беларусі ўтварылася 4,3 млн т цвёрдых камунальных адходаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *