Дзень памяці ахвяраў ДТЗ прайшоў у Дзятлаўскім раёне

Здарэнні і бяспека

Сусветны дзень памяці ахвяраўдарожна-транспартных здарэнняў штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.

Сёлетасупрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаўразам знастаяцелем парафіі касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў аграгарадка Раготна ксяндзом Віктарам Захарэўскім напярэдадні дня памяці, смутку і трывогі наведалі шэраг месцаў, дзе ў гэтым годзе аўтамабільныя аварыі абарвалі чалавечыя жыцці. Акцыя прайшла на аўтадарогах Р-108 (Баранавічы-Моўчадзь-Дзятлава) і Р-10 (Любча-Навагрудак-Дзятлава). Ксёндз Віктар памаліўся за памерлых, асвяціў участкі, дзе адбыліся трагедыі. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі запалілі там лампадкі.

Аўтамабільны сярод астатніх відаў транспарту застаецца самым траўманебяспечным.Сярод асноўных прычынаў дарожна-транспартных здарэнняў – перавышэнне хуткасці, ужыванне алкаголю, адсутнасць тэхнічнага агляду транспартных родкаў і прыладаў, якія забяспечваюць бяспеку кіроўцаў і пасажыраў.

І. КАМАРОВА
Фотаздымкі прадастаўлены міжраённым аддзелам ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *