Даходы бюджэту ў 2017 годзе перасягнуць запланаваныя на Br1,1 млрд — Кабякоў

Улада

Даходы бюджэту ў 2017 годзе перасягнуць запланаваныя на Br1,1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.
«Рэспубліканскі бюджэт за 10 месяцаў выкананы з прафіцытам Br3,4 млрд, кансалідаваны — Br4,4 млрд. Даходы па годзе ацэньваюцца вышэй, чым планавалі на Br1,1 млрд», — сказаў Андрэй Кабякоў.
Ён канстатаваў, што ўмовы, пры якіх фарміраваўся бюджэт на 2017 год, адрозніваюцца ад фактычных. «За 10 месяцаў сярэднегадавыя цэны на нафту склаліся на ўзроўні $52 за бараль. Бюджэт разлічваўся пры $35 за бараль. Мэтавы прагноз быў $45 за бараль», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Урад прапануе дадатковыя даходы накіраваць на пакрыццё дэфіцыту бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для выплаты працоўных пенсій — амаль Br722 млн, астатнія — на фінансаванне мерапрыемстваў па прынятых у бягучым годзе рашэннях кіраўніка дзяржавы. «Удакладнены бюджэт будзе ўнесены ў бліжэйшы час», — запэўніў прэм’ер-міністр.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *