Ужо прышчапіліся ад грыпу 13,9% жыхароў Дзятлаўскага раёна

Падзеі

Па прагнозах сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў гэтым эпідэмічным сезоне будуць цыркуляваць тры штамы віруса грыпу: два аналагічныя леташнім і адзін новы, які раней не цыркуляваў шырока, імунітэт у насельніцтва да яго не сфарміраваны, — A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus.
Самай эфектыўнай абаронай ад захворвання на грып з’яўляецца вакцынацыя, якая спрыяе фарміраванню калектыўнага імунітэту, што зніжае рызыку распаўсюджвання рэспіраторных вірусаў. Сёлета ў Дзятлаўскім раёне для імунізацыі супраць грыпу выкарыстоўваецца вакцына “Грыпол плюс” вытворчасці Расійскай Федэрацыі, у якой утрымліваецца кампанент да трох штамаў віруса грыпу, якія будуць з’яўляцца найбольш актуальнымі ў гэтым эпідэмічным сезоне і ўваходзяць у яе склад. Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу праходзіць даволі актыўна – па стане на 18 кастрычніка прышчэплена 13,9% насельніцтва раёна.
Яшчэ раз нагадаю, што галоўная небяспека грыпу – ускладненні на сэрца, лёгкія, ныркі і іншыя жыццёва важныя органы. Вакцынацыя з’яўляецца адзіным эфектыўным метадам абароны ад грыпу.
М. ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *