Плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках могуць зрабіць у Беларусі абавязковай

Да ведама грамадзян

Плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках могуць зрабіць у Беларусі абавязковай, паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёвай гаспадаркі Андрэй Рамашка.
«Сёння прымаецца рашэнне аб абавязковым выкарыстанні гэтых прыбораў у шматкватэрных жылых дамах, дзе яны ўстаноўлены. Гэта дзяржаўны інтарэс і палітыка ў частцы эканоміі цеплавой энергіі», — сказаў Андрэй Рамашка.
У цэлым па краіне доля шматкватэрнага жыллёвага фонду, дзе ёсць магчымасць пакватэрнага ўліку спажывання цяпла, складае каля 10 працэнтаў. Разам з тым ёю карыстаецца менш за палавіну з гэтых 10 працэнтаў. У Мінску сітуацыя выглядае наступным чынам: прыборамі індывідуальнага рэгулявання і ўліку цеплавой энергіі абсталявана 848 дамоў, але разлічваюцца па іх толькі 507 жылых дамоў. «Гэта ў большай ступені звязана з тым, што методыка пакватэрнага разліку прадугледжвае добраахвотны ўдзел спажыўца ў гэтых мерапрыемствах.
Гэта значыць фактычна ўласнікі сёння самі прымаюць рашэнне — разлічвацца ім па групавым прыборы ўліку прапарцыянальна плошчы або рэгуляваць і аплачваць цеплаэнергію па фактычным спажыванні ў кожнай кватэры», — растлумачыў Андрэй Рамашка. З улікам таго, што за абслугоўванне і разлік індывідуальных прыбораў трэба ўносіць пэўную суму, а тарыфы на цеплавую энергію невысокія, эканамічны эфект для грамадзян не відавочны і яны не імкнуцца разлічвацца па індывідуальных лічыльніках, дадаў прадстаўнік Мінжылкамгаса.
Паводле інфармацыі ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», абслугоўванне індывідуальных лічыльнікаў сёння ў сталіцы каштуе для адной кватэры Br12-15 у год у залежнасці ад таго, якая арганізацыя аказвае гэтыя паслугі.

Стоит почитать:


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *