Партал 115.бел да канца 2018 года павінен пачаць працаваць ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі

Да ведама грамадзян

Партал 115.бел да канца 2018 года павінен пачаць працаваць ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі. Аб гэтым ішла размова ў час наведвання прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама ў час рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ.
Партал «Мой Горад» 115.бел цяпер працуе ў Мінску (з лістапада 2015 года) і Віцебску (са жніўня 2017-га). Па даручэнні ўрада да канца наступнага года да яго павінны падключыцца ўсе гарады з насельніцтвам 100 тыс. чалавек і большым. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, па жаданні да партала могуць падключацца і невялікія гарады.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін удакладніў, што да ўкаранення партала ўжо рыхтуюцца Брэст і Гродна. «Тэхналогія адпрацавана, алгарытм дзеянняў і праграмны прадукт ёсць, цяпер губернатарам трэба праявіць волю і жаданне, каб гэта сістэма была даступнай, празрыстай і давала зваротную сувязь з насельніцтвам», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Партал «Мой Горад» 115.бел ствараўся для адпраўкі запытаў штодзённага бягучага характару, якія датычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі Мінска, з прывязкай адпаведнай праблемы да карты горада. Пры гэтым на партале можна адсочваць статус апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізаваць вынікі работы ў фармаце «было» і «стала». Такім чынам грамадзяне маюць магчымасць уплываць на рэйтынг арганізацый, ацэньваючы якасць выкананай работы.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *