Калі вы вырашылі набыць электраабагравальнік, абавязкова паклапаціцеся пра тэхніку бяспекі. У першую чаргу, азнаёмцеся з інструкцыяй, правіламі эксплуатацыі электраабагравальнікаў.
Ніколі не пакідайце абагравальнік без нагляду, не дазваляйце карыстацца ім дзецям. Размяшчайце прыбор на незгаральнай паверхні далей ад узгаральных прадметаў: мэблі, фіранак; перыядычна ачышчайце ад пылу, не выкарыстоўвайце яго для сушкі бялізны. Ні ў якім разе не рамантуйце абагравальнік самі – даручыце гэту працу спецыялісту або звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Няспраўныя, самаробныя, пакінутыя без нагляду электраабагравальнікі становяцца прычынай пажараў, якія за лічаныя хвіліны знішчаюць усё нажытае, могуць загінуць людзі. Каб не папаўняць лічбы трагічнай статыстыкі, паклапаціцеся аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі ў вашым доме.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС