«Чалавек з белым кіёчкам»

Да ведама грамадзян

Штогод з 15 кастрычніка па 15 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць месячнік «Чалавек з белым кіёчкам». Ён ладзіцца, каб прыцягнуць увагу грамадства, улады, органаў мясцовага самакіравання да праблемаў інвалідаў па зроку, і скіраваны на абарону правоў і інтарэсаў, павышэнне якасці жыцця невідушчых і слабавідушчых людзей.

Сёлета Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА «БелТІЗ» у рамках месячніка «Чалавек з белым кіёчкам» правядзе шэраг мерапрыемстваў, каб лішні раз прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з
парушэннямі зроку, звярнуць увагу саміх невідушчых на тое, як
правільна паводзіць сябе, каб іх заўважалі і аказвалі дапамогу.

Адбудзецца тэматычная сустрэча з работнікамі гандлю на
базе магазіна «Родны кут». З навучэнцамі будуць ладзіцца заняткі на тэму «Сучасныя гаджэты для інвалідаў па зроку». Дзецям раскажуць і пакажуць, як людзі з парушэннямі зроку карыстаюцца сучаснымі гаджэтамі.
Раённая арганізацыя ГА «БелТІЗ» плануе прыняць удзел у абласным конкурсе для інвалідаў па зроку «Я самы рэабілітаваны». Дзятлаўшчыну на конкурсе будзе прадстаўляць Віталь Крэйдзіч.

Таксама плануецца правесці маніторынг сацыяльна-значных аб’ектаў інфраструктуры ў горадзе і раёне, высветліць, наколькі арганізавана безбар’ернае асяроддзе для людзей з парушэннямі зроку.

С. КРЭЙДЗІЧ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *