Устаноўлены тэрмін, калі дазволена збіраць брусніцы і журавіны

Падзеі

Паводле рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28.07.2017 года № 448 “Аб тэрмінах збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад брусніц і журавін на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе” ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) брусніц і журавін.

Так, збор, нарыхтоўка (закупка) брусніц дазваляецца з 20 жніўня, журавін – з 6 верасня.

Згодна з артыкулам 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, збор ці нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслін ці іх частак (пладоў, ягад, насення) на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі ці збор забаронены, альбо іх нарыхтоўка ці збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, або не адпавядае яму – прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору ці нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін ці іх частак альбо іншае парушэнне правілаў збору ці нарыхтоўкі прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.
За парушэнне правілаў закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін ці іх частак у прамысловых мэтах прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін ці іх частак, або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін ці іх частак, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін ці іх частак, або без канфіскацыі.

Таксама, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2015 года № 866, спаганяецца кошт незаконна здабытай лясной прадукцыі. За кожны кілаграм дзікарослых ягад – 1 базавая велічыня (23 рублі).

Аб парушэннях тэрмінаў збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад брусніц і журавін можна паведаміць у Дзятлаўскі лясгас па тэлефоне 6-10-70.

М. КАРЭНКА,
інжынер па ахове і абароне лесу Дзятлаўскага лясгасу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *