Адбудзецца «Свята яблыкаў»

Культура і адпачынак

19 жніўня ў аграгарадку Жукоўшчына ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім» адбудзецца «Свята яблыкаў». Месца правядзення — стадыён Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. Пачатак у 11 гадзін.

У праграме:

11.00 — урачыстае адкрыццё свята;
11.30 — «Сельская вясёлая эстафета»;
13.00 — канцэрт артыстаў Гродзенской абласной філармоніі;
14.00 — майстар-клас па побытавых танцах;
14.30 — выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек Dolls4all»;
19.00 — музычна-танцавальная праграма «Танцуй, пакуль малады!»

На працягу свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны. Можна будзе набыць салодкую вату, папкорн.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *