З панядзелка вернецца цёплае надвор’е, абяцаюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі

Да ведама грамадзян

З панядзелка вернецца цёплае надвор’е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак, 10 ліпеня, большая частка Беларусі будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, і толькі на паўночным усходзе краіны праявіцца ўплыў няўстойлівых паветраных мас. Удзень чакаецца паступленне цёплага паветра з Цэнтральнай Еўропы на паўднёвы захад рэспублікі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 20-26 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе будзе да плюс 28
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *