Свята Мёду ў Раклевічах

Падзеі

22 ліпеня ў 11 гадзін у аграгарадку Раклевічы ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных людзей славім — весела час бавім” пачнецца свята Мёду. Для жыхароў і гасцей аграгарадка будзе прапанавана “Салодкая мядовая эстафета” сярод камандаў КСУП і арганізацый раёна; выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці; канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна.

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны.

М. ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *