Гучныя чытанні

Падзеі

Калі дзіця слухае добрую кнігу, яно атрымлівае задавальненне, адпачывае і пашырае свой кругагляд. Менавіта ў дзіцячым узросце абуджаецца цікавасць да чытання, у свядомасці дзіцяці закладваюцца такія важныя паняцці, як дабрыня, спачуванне і міласэрнасць.

Для дзетак 6-7 гадоў у Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены гучныя чытанні “Мы чытаем і расцём” (у рамках абласнога праекта). Спачатку дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Мой лепшы сябар-кніга”, якая была падрыхтавана з прыгожых, маляўнічых дзіцячых кніг. Затым з цікавасцю паслухалі агучаныя казкі з кнігі “Сказки о дружбе”. Пасля гэтага, з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце, давалі характарыстыку героям. Казка прымусіла задумацца ўсіх ўдзельнікаў мерапрыемства, бо літаратурныя творы, а тым больш казкі, ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках. Дзеці весела і цікава правялі свой час за кнігай, пагулялі ў гульні.

А. ВЯЛІЧКА,

бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі-клуба



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *