Графікі прыёмаў і «Прамых ліній» кіраўніцтва Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Здарэнні і бяспека

На другое паўгоддзе 2017 года зацверджаны графік прыёмаў грамадзян, прыватных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Кожную першую сераду месяца жадаючыя атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца работы раённага аддзела Следчага камітэта, могуць звяртацца да начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Мікалая Аляксандравіча Бародзіча з 9 да 13 гадзін у кабінет №1 адміністрацыйнага будынка РАСК (тэлефон 2-71-49). Кожную трэцюю сераду месяца начальнік прымае грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 14 да 20 гадзін.

На прыём да намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Таццяны Аляксандраўны Пратаковіч у кабінет №2 адміністрацыйнага будынка РАСК можна звяртацца кожны другі аўторак месяца з 9 да 13 гадзін і кожны чацвёрты аўторак месяца з 14 да 20 гадзін (тэлефон 6-03-20).

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва аддзела вядзецца па тэлефоне 6-03-16 у рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін. Пісьмовыя звароты можна дасылаць на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Таксама запланаваны выязныя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам раённага аддзела Следчага камітэта.

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта М. А. Бародзіч 21 ліпеня 2017 года з 11 да 12 гадзін сустрэнецца з жыхарамі Данілавіцкага сельскага савета. 21 верасня 2017 года з 11 да 12 гадзін свае пытанні яму змогуць задаць жыхары Дзятлаўскага сельскага савета. 23 лістапада 2017 года з 11 да 12 гадзін М. А. Бародзіч правядзе выязны прыём у Жукоўшчынскім сельвыканкаме.

24 жніўня 2017 года з 15 да 16 гадзін у Вензавецкім сельскім выканаўчым камітэце прыём будзе весці намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Т. А. Пратаковіч. 19 кастрычніка 2017 года з 15 да 16 гадзін яна правядзе прыём у Дварэцкім сельвыканкаме. Яшчэ адзін прыём Т. А. Пратаковіч правядзе ў Наваельнянскім пасялковым выканаўчым камітэце 21 снежня 2017 года з 15 да 16 гадзін.

Тэлефон для даведак і папярэдняга запісу на выязныя прыёмы: 6-03-16, тэлефон даверу («Гарачая лінія») 2-71-49.

На другое паўгоддзе 2017 года запланавана правесці шэсць «Прамых тэлефонныых ліній» з кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Аляксандравіч Бародзіч адкажа на пытанні грамадзян 19 ліпеня, 20 верасня, 15 лістапада 2017 года з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 2-71-49.

22 жніўня, 24 кастрычніка, 26 снежня 2017 года з 11 да 12 гадзін на пытанні жыхароў раёна па тэлефоне 6-03-20 будзе адказваць намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч.

Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *