Дакументы накіраваны ў суд

Падзеі

Немаўля паўгода знаходзіцца ў сацыяльнай установе, пакуль бацькі спрабуюць дома стварыць неабходныя для яго ўмовы. Некалькі разоў дарослых выклікалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, каб даведацца, як ідуць справы, даць слушныя парады. На жаль, шэраг патрабаванняў так і не выкананы: касметычны рамонт у хаце пасля пажару не поўнасцю зроблены, адсутнічаюць многія неабходныя рэчы, не падведзена электрычнасць, а галоўнае — адносіны бацькоў да жыцця так і не памяняліся. Дарослыя не спяшаюць выпраўляць свае паводзіны і пастаянна знаходзяць апраўданні існуючым праблемам, замест таго, каб паспрабаваць іх вырашыць. Бацька, які стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі з непагашанай судзімасцю, паўторна ўчыніў супрацьпраўныя дзеянні. Маці не падтрымлівае належны парадак дома. Для дзіцяці няма ні адзення, ні неабходных рэчаў.

Паколькі праблемы, з-за якіх дзіця прызналі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, засталіся нявырашанымі, у суд накіраваны дакументы на пазбаўленне бацькоўскіх правоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *