Беларускае Купалле натхняе творцаў

Падзеі

Нагадваем: у Дзятлаве святкаванне Купалля аргкамітэтам прызначана на пятніцу, 7 ліпеня, каля верхняга возера. Пачатак у 21 гадзіну.

Беларускае Купалле натхняе творцаў на стварэнне песень (сярод іх і знакамітая беларуская народная «Купалінка»), вершаў, казак, карцін і скульптурных твораў.

Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся. І сёння ў Мінску ў парку імя Янкі Купалы знаходзіцца фантан са скульптурнай кампазіцыяй «Купалле». Дзве юныя дзяўчыны – сімвал чысціні, маладосці і кахання – кідаюць вянкі ў ваду, як здаўна варажылі на «суджанага». А каля п’едэстала помніка самому паэту размясціліся сімвалы Купалля – крыніца і папараць-кветка.

У горадзе Маладзечна таксама ўстаноўлена звязаная з Купаллем скульптура (аўтар – Уладзімір Жбанаў): доўгавалосая дзяўчына ў вянку і закаханы юнак нібы выходзяць з папараці.

У 2013 годзе ў Беларусі ўпершыню прайшоў конкурс на лепшыя сувеніры-сімвалы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ідэі пераможцаў сталі асновай для сувеніраў з саломы, гліны, скуры, бяросты і іншых прыродных матэрыялаў.

Іх можна ўбачыць і набыць на свяце ў Александрыі: саламяная «Папараць-кветка» (гран-пры), купальскія вянкі, кошык «Папараць-кветка», керамічнае пано «Купалле», гліняная «Купальская пяюха», ільняная дэкаратыўная сумачка «Мацi купальскага агню», выцінанка «Купальская кветка».

Уваходны білет Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе ўпрыгожвала карціна беларускага мастака Міхаіла Філіповіча «На Купалле».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *