Жанчына выратавала школьніцу

Здарэнні і бяспека

На гарадскім дзіцячым пляжы ў Салігорску 11-гадовая дзяўчынка не змагла ўтрымацца на плаву і пачала тануць. З-за моцнага ветру ёй было цяжка рухацца ў бок берага. Жанчына, якая адпачывала на пляжы са сваім дзіцём, пачуўшы кліч дзяўчынкі, адразу ж кінулася ёй на дапамогу. Жанчына выцягнула школьніцу на бераг, зрабіла ёй штучнае дыханне.

Першыя словы, якія сказала дзяўчынка: “Я ніколі не бачыла смерць так блізка”. Як стала вядома пазней, школьніца прыйшла на вадаём з двума сяброўкамі-аднагодкамі без суправаджэння дарослых.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *