Маніторынг работы дзіцячых лагераў не выявіў сур’ёзных парушэнняў — Балбатоўскі

Да ведама грамадзян

Маніторынг работы дзіцячых лагераў не выявіў сур’ёзных парушэнняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. У Мінску і абласцях створаны рабочыя групы па маніторынгу правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. У склад групы ўключаны прадстаўнікі цэнтра, упраўленняў адукацыі і санэпідслужбы. «Галоўная задача маніторынгавых груп — абследаванне лагераў, азнаямленне з арганізацыяй работы, у тым ліку па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці, — растлумачыў Генадзь Балбатоўскі. — У чэрвені праведзена ўжо амаль 400 выездаў маніторынгавых груп у лагеры розных тыпаў. Сур’ёзных парушэнняў не выяўлена. Пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем атрымалі на першую змену 50 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, з дзённым знаходжаннем — 170 тыс. У чэрвені пачалі работу 145 стацыянарных аздараўленчых лагераў, большасць з іх будуць функцыянаваць тры-чатыры змены. Усяго на летніх канікулах плануецца аздаравіць больш за 357 тыс. дзяцей (209,9 тыс. — у лагерах з дзённым знаходжаннем і 147,4 тыс. — з кругласутачным). Асігнаванні з рэспубліканскага бюджэту на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2017 года перавышаюць Br37 млн, у тым ліку на падрыхтоўку стацыянарных лагераў да работы — больш за Br0,5 млн. Датацыя на пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей устаноўлена ў памеры Br175; у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем — Br72; у 9-дзённы профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей — Br75; у лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем дзяцей — Br80. Бацькоўская плата, як і ў мінулыя гады, складае не менш як 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкі ў летні аздараўленчы лагер.
Крыніца


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *