Літаратурныя падарожжы Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі

Падзеі

Каб прывіць цікавасць да кнігі і чытання ў час летніх канікулаў, Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у праекце летніх чытанняў-2017 “Літаратурныя падарожжы”. Будуць праводзіцца літаратурна-гульнёвая праграма “Куфэрак чароўных казак”, фотаконкурс “Свет прыроды вачыма дзяцей”, літаратурна-музычная гасцёўня “Ён і сёння з намі, наш Купала” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы), конкурс-гульня “Шчаслівы выпадак”, экалагічнае лато “У свеце флоры і фаўны”, літаратурны агляд “Сын зямлі беларускай” (да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі).

Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу бібліятэку.

М. ГРЭЦКАЯ,

бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі – цэнтра экалагічнай культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *