«Цярпець не магу ляжаць на пляжы» — Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку

Да ведама грамадзян

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў размове з журналістамі ў час наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне водпуску ў адносінах да Прэзідэнта ўпіраецца ў Канстытуцыю краіны. «У Прэзідэнта Беларусі водпуску як такога, звычайнага чалавечага, быць не можа. У мяне няма віцэ-прэзідэнта, і па Канстытуцыі я свае паўнамоцтвы нікому не магу перадаць», — сказаў ён. Прэзідэнт падкрэсліў, што, нават ад’язджаючы, напрыклад, у Сочы на некалькі дзён, ён падтрымлівае з радзімай пастаянны кантакт, прымаючы ўдзел у вырашэнні важных пытанняў. Што датычыцца адпачынку, Аляксандр Лукашэнка не лічыць, што гэта павінна быць абавязкова звязана, напрыклад, з паездкай на мора. «Па-першае, я не люблю цёплае надвор’е. Наогул цярпець не магу. Адпачынак — гэта змена абстаноўкі і роду заняткаў. Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лыжаролерах і гэтак далей, гэта і ёсць адпачынак для мяне. Я цярпець не магу ляжаць на пляжы і загараць. Для мяне гэта непрымальна», — сказаў ён
Крыніца


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *