Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені-красавіку павялічыўся больш як на 20 працэнтаў

Падзеі

Знешнегандлёвы абарот у студзені-красавіку 2017 года павялічыўся на 21,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года і склаў $18,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце. Доля тавараабароту з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў склала 61,5 працэнта. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 29,8 працэнта да $5,1 млрд, імпарт — на 23,6 працэнта да $6,2 млрд. Тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза ўзрос на 6,2 працэнта. Экспарт і імпарт склаў $2,1 млрд і $1,8 млрд адпаведна. Асноўнымі партнёрамі Беларусі ў знешнім гандлі з’яўляюцца Расія, Украіна, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Турцыя, Літва, Нідэрланды, Італія, Бразілія, Казахстан. Асноўныя экспартуемыя тавары — нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, малочныя прадукты (сыры і тварог, малако і вяршкі згушчаныя, сметанковае масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Вядучыя пазіцыі ў імпарце з іншых дзяржаў займаюць сырая нафта, газы нафтавыя і нафтапрадукты.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *