Усе вучэбныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі да 1 верасня будуць абноўлены

Да ведама грамадзян

Усе вучэбныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі да 1 верасня будуць абноўлены. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў міністра, гэта работа практычна завершана. Разам з тым па аб’ектыўных прычынах пад новыя праграмы да наступнага навучальнага года будуць распрацаваны падручнікі не па ўсіх прадметах. «Мы прааналізуем змест падручнікаў і дакладна вызначым, што са старых падручнікаў браць, а што не ў адпаведнасці з новымі праграмамі, дадзім метадычныя рэкамендацыі», — сказаў Ігар Карпенка. «Трэба выбраць тыя, што не могуць чакаць, і замяніць гэтыя падручнікі ў першую чаргу. Астатнія пакуль пакінуць, выдаўшы рэкамендацыі», — даручыў Прэзідэнт. Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі адзін з сігнальных экзэмпляраў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію «ажываючых карцінак». Яе сутнасць у тым, што з дапамогай дадатку на смартфоне можна фактычна «ажывіць» карцінку і прагледзець дадатковы відэаматэрыял. Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што акрамя зместу важна і афармленне падручнікаў, якое павінна быць прыгожым і фундаментальным, але разам з тым і практычным. «Шкадаваць грошы на падручнікі нельга», — сказаў ён. Акрамя таго, Прэзідэнту расказалі аб адукацыйным партале, дзе ў свабодным доступе ёсць самыя розныя матэрыялы і інфармацыя для вучняў, бацькоў і педагогаў.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *