Лукашэнка: аб перспектыўнасці адносін з Кітаем у Беларусі ведае кожны

Улада

Аб перспектыўнасці адносін з Кітаем у Беларусі ведае кожны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ва ўрадавай рэзідэнцыі «Дзяаюйтай», перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Вы сапраўды дарагі друг нашай Беларусі. Напэўна, ужо няма ў Беларусі таго чалавека, які не ведае пра нашы адносіны, пра нашы перспектывы, пра вас як пра Старшыню гэтай вялікай краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу, што рады сустрэчы, паколькі кожная з іх па-свойму асаблівая, сённяшняя не выключэнне. Дадатковую ўрачыстасць ёй надае той факт, што яна праводзіцца ў год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Упершыню Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Кітай у якасці кіраўніка дзяржавы ў 1995 годзе, і цяперашні візіт стаў юбілейным — дзясятым. У сваю чаргу Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Беларусь і Кітай дабіліся значных вынікаў у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і заўсёды дасягаюць кансэнсусу па прынцыповых пытаннях. «Я ўпэўнены ў добрай будучыні нашых адносін», — заявіў ён
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *