Дзятлава. 1 Мая. Спорт

Спорт і турызм

Спартыўную праграму першамайскага свята ў Дзятлаве склалі лёгкаатлетычная эстафета па вуліцах горада камандаў калектываў фізічнай культуры (КФК) сярэдніх і базавых школ раёна, першынство Дзятлаўскага раёна па шашках камандаў КФК арганізацый, установаў і сельгаспрадпрыемстваў раёна, гіравы спорт з удзелам КФК раёна, лёгкаатлетычная міля Жалабоўскага, гонкі на ролікавых каньках і лыжаролерах, перацягванне каната, спаборніцтвы дзіцячых каманд аграгарадкоў па футболе.

Старт эстафеты школьных камандаў.

Старт мілі Жалабоўскага.

Лыжаролерам аб’яўлена гатоўнасць №1.

На трасе — летнія канькабежцы.

Баявыя шашкі. За дошкай справа лепшы шашыст турніру (у асабістым заліку на першай дошцы) Аляксандр Добыш з каманды КСУП «Белагурна».

Выйшлі на арэну асілкі.

Футбалісты занялі ўсе пляцоўкі гарадскога стадыёна…

…не памясціліся, занялі яшчэ і навакольныя лужкі.

Фота Б. Варны.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *