20 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Віншаванне ад Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Спорт і турызм

Паважаныя работнікі фізкультуры і спорту, спартсмены, трэнеры і педагогі!

Віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Спорт аб’ядноўвае людзей, робіць нас моцнымі, вучыць дасягаць мэтаў, сваёй мары. Здароўе нацыі з’яўляецца нашым агульным прыярытэтам, бо толькі здаровая нацыя здольна ствараць.

Сёння ў Дзятлаўскім раёне вядзецца вялікая работа па стварэнні сучаснай агульнадаступнай спартыўнай інфраструктуры, па далучэнні маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця, па падрыхтоўцы алімпійскага рэзерву.

Словы ўдзячнасці ў гэты дзень мы выказваем усім, хто працуе з моладдзю, рыхтуе юных спартсменаў, далучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх працавітасць, настойлівасць і мэтанакіраванасць, хто аддае свае сілы, веды, прафесійныя навыкі маладым, якія ўпэўнена ўзнімаюцца на вышэйшыя прыступкі п’едэстала гонару спаборніцтваў рознага ўзроўню.

Дарагія сябры! Вы несяце людзям дабро, здароўе, сілу і прыгажосць. Вы загартоўваеце характар і вучыце пераадольваць цяжкасці і перашкоды. Верым, што вашы намаганні дапамогуць Дзятлаўшчыне дасягнуць высокай мэты. Жадаем усім вам бадзёрасці духу, волі да перамогі, удачы і поспехаў.

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *