NaviBand выйшлі ў фінал “Еўрабачання-2017” (відэа)
Другая дзясятка фіналістаў вызначана па выніках другога паўфіналу 62-га міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне”, які прымае Кіеў. Прадстаўнік Беларусі гурт NaviBand з беларускамоўнай кампазіцыяй “Гісторыя майго жыцця” ўвайшоў у лік фіналістаў конкурсу. На сцэне “Еўрабачання” 13 мая яшчэ раз прагучаць песні Балгарыі, Беларусі, Харватыі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Румыніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Аўстрыі.