За афарбаванае паліва — штраф

Здарэнні і бяспека

З мэтай прафілактыкі крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў у час вясновых палявых работ у камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах раёна група па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае аб адказнасці.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2010 года №198-З «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях» унесена змяненне ў артыкул 12.30 (незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь). Часткай 6 прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічным асобам афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ў вызначаным парадку ў арганізацыі, што выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.

Пад афарбаваным нафтавым вадкім палівам трэба разумець дызельнае паліва і аўтамабільны бензін «Нармаль-80», афарбаваныя арганізацыямі, якія вядуць аптовую рэалізацыю нафтапрадуктаў, адпаведна ў зялёны і сіні колер з выкарыстаннем прызначаных для гэтых мэтаў фарбавальнікаў, згодна з існуючымі патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Адказнасць за ўчыненне правапарушэння, прадугледжанага ч. 6 арт. 12.30, — штраф у памеры ад 230 да 1150 рублёў.

Калі вам стане вядома інфармацыя аб асобах, якія набываюць, захоўваюць, выкарыстоўваюць або рэалізоўваюць афарбаванае нафтавае вадкае паліва, просім пра гэта паведаміць па тэлефонах 102 або 2-14-34. Ананімнасць гарантуецца.

А. ЯКІМЧЫК,
старшы оперупаўнаважаны АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *